Kamunikat.org (kamunikat) wrote in bookcrossing_by,
Kamunikat.org
kamunikat
bookcrossing_by

Цвірка Кастусь, Будзіла вёску берасцянка | Камунікат.org

Будзіла вёску берасцянка
Людзі і былі маёй Зялёнай Дубровы
Цвірка Кастусь

Гэтая кніга — пра вёску з паэтычнай назвай Зялёная Дуброва на Старадарожчыне, пра яе людзей і гісторыю. Калісьці малым я прачытаў у адной кніжцы пра дзівосны лясны край — Палессе. У ёй з такой замілаванасцю расказвалася пра яго таямнічыя пушчы і салаўіныя гаі, пра шырокія квяцістыя лугі і абласканыя сонцам жураўліныя балоты, пра чыстыя крынічныя рэкі і сінія люстэркі азёр, што мне да нясцерпу захацелася пабываць там, каб на свае вочы пабачыць тую красу. Толькі значна пазней я даведаўся, што мая Зялёная Дуброва з усімі яе ваколіцамі, аказваецца, і ёсць тое самае Палессе! Праўда, яго поўнач. Гэта ж недалёка ад нас шыецца праз лясныя зараснікі крынічная Арэса, апетая Янкам Купалам у паэме пра асушку палескіх балот. Болей...

Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    default userpic
    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments